Ва ўзросце 86 гадоў пасля непрацяглай хваробы памёр чэшскі і амерыканскі рэжысёр Мілаш Форман. За фільмы «Амадэй» і «Пралятаючы над гняздом зязюлі» амерыканская кінаакадэмія двойчы прызнавала яго найлепшым рэжысёрам года

У пятніцу, 13 красавіка, пасля непрацяглай хваробы памёр амерыканскі рэжысёр чэшскага паходжання Мілаш Форман, паведамляе The Hollywood Reporter.

Пра смерць рэжысёра распавяла яго жонка Марціна, у рэжысёра быў дом ва Уорэне, штат Канэктыкут.

Мілаш Форман нарадзіўся ў 1932 г. у горадзе Часлаў у Чэхаславакіі. Падчас Другой сусветнай вайны бацька Формана быў арыштаваны нацыстамі за распаўсюд забароненай літаратуры і забіты ў Бухенвальдзе. Маці загінула ў Асвенціме. 

Пасля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію, у 1968 годзе, Форман эміграваў у ЗША.

Фільм «Пралятаючы над гняздом зязюлі» (1975) з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі сабраў усе 5 галоўных прэмій Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў «Оскар»: за найлепшую карціну, рэжысуру, найлепшы сцэнар, і гульню двух акцёраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна