Напэўна, кожны з вас ведае аб адным з найбагатшых калгасаў краіны «Прагрэс Верцялiшкi». І тыя, хто быў там, памятаюць, што па прыгажосьці і ўтульнасьці гэта месца можа канкураваць ня толькі зь вёскамі, але і зь некаторымі з гарадоў. Аднак

зьвернем увагу на тыя вёскі, якія знаходзяцца ўдалечыні ад гэтага калгасу, але усё ж такі адносяцца да яго.

Вось, напрыклад, Рыдзялі.

У гэтай вёсцы жывуць людзі, што калісьці па дванаццаць гадзін у дзень працавалі на палях раней названага калгасу. Але як жывуць? У хатах, што ледзь ліпеюць. Дарога у гэтай вёсцы дарогай завецца толькі фармальна. І зроблена яна так, што варта пайсьці дажджу, як вада цячэ проста на падворак старым людзям, хаты якіх ад старасьці аселі так, што вокны ў зямлю ўрасьлі. Вось і ўявіце сабе: цёплым летам, калі вокны адчынены, пачынаецца дождж. Мала таго, што падворак на працягу некалькіх дзён будзе заліты вадою, дык яшчэ потым прыйдзецца сушыць прамоклую ў час дажджу падлогу. І гэта ўсё ў 80 гадоў!

Але працягнем. Вось старому чалавеку з сапсаваным здароўем стала кепска. Што ён будзе рабіць? Як паказвае практыка, у гэтай вёсцы старыя людзі прымаюць мноства розных таблетак і кладуцца ў ложак, гаворачы «а вось і лягчэй зробіцца», а калі нават «дасьць Бог і не памру». А чаго ж так? На усю вёску прыходзіцца 2--3 тэлефоны. А пра ваду і газ зуcім казаць няма чаго. І, як бачна, ніхто не сьпяшаецца абставіны зьмяняць. Ды і для чаго? Скаргаў няма. Куды ім, старым, заявы пісаць? А маладыя самі сабе ўсё пабудуюць.

Але ж хто старым дапаможа? Хто аб іх паклапоціцца? Напэўна, толькі Анёл-абаронца.

Зь верай у перамены да лепшага,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?