Бьянка — 38 замков, Go-Records, 2008.

Абсалютна бяздумная, бязглуздая і бессэнсоўная музыка, зробленая з галавой ды пададзеная ў прыгожай абгортцы «расейскага народна эрэнбі». Калі яшчэ Яня Ліпніцкая была ў абойме беларускіх эстраднікаў, яе творчасьць зусім не выклікала эмоцый — ані пазытыўных, ані нэгатыўных. Але, калі расейскія прадусары загарнулі яе ў адпаведную вокладку — уражаньні зьявіліся. Іх

можна ахарактаразаваць словам зь яе ж песьні: «Мазафака».
Гэта тая самая жудасная расейская папса з налётам пахабнай глямурнасьці. Калі дзяўчо з «губкамі-банцікамі, попкай-кранікам» (гэта ізноў цытата зь яе песьні) пракураным голасам сьпявае: «Госпадзі, спасі і сохрані» і круціць голай дупай. Разухабісты карчомны гармонік, устаўлены да месца і ня надта, робіць безгустоўнасьць абсалютнай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?