Пераможца «Еўрабачання-2014», аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, заявіў аб станоўчым ВІЧ-статусе. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў сацсетцы Instagram, паведамляюць інфармагенцтвы.
Артыст, больш вядомы як Канчыта Вурст, даведаўся аб станоўчым аналізе некалькі гадоў таму. Апублікаваць гэтую інфармацыю яму давялося з-за пагроз былога сябра, які ведаў пра хваробу спевака.
«Я шмат гадоў маю станоўчы ВІЧ-статус. Гэта не мае ніякага значэння для грамадства, але мой былы сябар пагражае мне, што раскажа пра гэта ўсім. Я нікому не дам правы ў будучыні палохаць мяне і аказваць такім чынам уплыў на маё жыццё», — напісаў ён.
Спявак перамог на конкурсе «Еўрабачанне-2014» у Капенгагене.