У Маскве выкралі баракамеру, у якой праходзілі трэніроўкі касманаўтаў, паведамляе ТАСС.

З заявай аб крадзяжы ў паліцыю Расіі 10 красавіка звярнуўся супрацоўнік аднаго з маскоўскіх музеяў. Ён распавёў, што баракамера была выкрадзена з адкрытай аўтастаянкі ў раёне Строгіна, куды яе даставілі для рэстаўрацыі. Распачатая крымінальная справа.

Паводле звестак телеграм-канала Mash, у выкрадзенай баракамеры трэніраваліся першыя савецкія касманаўты, у тым ліку Юры Гагарын.

У прэс-службе Музея касманаўтыкі, у сваю чаргу, агенцтву «Масква» паведамілі, што пакуль не высветлена, ці ідзе гаворка пра баракамеру, якую выкарыстаў менавіта «першы атрад касманаўтаў».

Пасля завяршэння атрыбуцыі і рэстаўрацыі баракамеру планавалі перадаць у Музей касманаўтыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0