Эклектыка — адзін з праектаў пяцізоркавага гатэля «Кэмпінскі»(каляж з сайту бэльгійскага архітэктурнага бюро M. & J-M. Jaspers - J. Eyers & Partners)

Эклектыка — адзін з праектаў пяцізоркавага гатэля «Кэмпінскі»
(каляж з сайту бэльгійскага архітэктурнага бюро M. & J-M. Jaspers - J. Eyers & Partners)

Ля менскага Палацу Моладзі ўжо каторы месяц цягнецца ўгоруновы будынак расейскай амбасады.

Ля менскага Палацу Моладзі ўжо каторы месяц цягнецца ўгору
новы будынак расейскай амбасады.

Ад «Ітэры Таўэрз» вуліцу Танка можа ўратавацьхіба сусьветны фінансавы крызіс.

Ад «Ітэры Таўэрз» вуліцу Танка можа ўратаваць
хіба сусьветны фінансавы крызіс.

Пытаньне стылю новай архітэктуры з улікам гістарычных адметнасьцяў цэнтраў гарадоў зьяўляецца заўсёды няпростай задачай для архітэктараў. На прыклад у Рыме цяжка будзе знайсьці месца для новай будоўлі, каб не парушыць гістарычную панараму. Побач з Калізэям недарэчна будзе выглядаць гмах са шкла і бэтону. Але ў сусьветнай практыцы ёсьць прыклады, калі ў сталічных гарадах (у Лёндане, Бэрліне і Токіо) гістарычныя пабудовы суладна жывуць у падсуседзях з сучаснай высокай архітэктурай. Будаўніцтва новых асобных будынкаў і цэлых ансамбляў у такіх гарадах у кожным канкрэтным выпадку трэба рупліва аналізаваць.

У Менску, дзе ідзе пастаяннае разьвіцьцё цэнтру, досьвед сусьветных сталіц можа моцна прыдасца. Напрыклад, існуе праблема вэртыкальнага вэктара цэнтру Менску, якая б завяршыла фармаваньне горадабудаўнічага ансамбля Кастрычніцкай плошчы і прылеглай да яе тэрыторыі. Разьвязаньнем гэтай задачы ня раз займаліся беларускія і замежныя архітэктары. Большасьць зь іх сыходзяцца ў думцы, што гэта будзе хмарачос, але канчатковае аблічча яго пакуль ня знойдзенае. Перавага Менску перад тым жа Рымам, што ў новых будынках неабавязкова паўтараць стыль суседніх будынкаў, а таму новы хмарачос на Кастрычніцкай не павінны прыпадабняцца да Палацу прафсаюзаў і Палацу Рэспублікі.

Пакуль новыя праекты ў цэнтры беларускай сталіцы ўражваць збольшага на паперы. А таксама зьдзіўляюць назвы праектаў: «Ітэра Таўэрз» (два хмарачосы на Танка), «Калізэй» (працоўная назва шматкватэрнага дома ў непрыкметнай, але даволі блізкай да цэнтру Грушаўцы), «Усходняя брама Менску» (група гмахаў ля нацбібліятэкі), «Голд Сіці» ( вялізны справавы і гандлёва-забаўляльны цэнтар насупраць станціі мэтро «Барысаўскі тракт»). Выключэньне ў гэтым шэрагу назваў — новы праект шматфункцыянальнага комплексу ва Ўруччы. Яго назва ня менш пампэзная, але, так бы мовіць, больш прытутэйшаная — «Радзівіл-Хол». Дарэчы, кампанія «Гіпэрком», што апекуецца праектам, ужо ашчасьлівіла менчукоў, як на думку архітэктараў, не зусім ўдалым бізнэс-цэнтрам «Няміга-Сіці».

ЛК, паводле darrius.livejournal.com. На гэтым сама блогу знойдзеце шмат іншае інфармацыі аб новых архітэктурных праектах у сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0