На выходныя ў Беларусь прыйдзе халоднае паветра з паўночнага захаду Эўропы і тэмпэратура панізіцца. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамэтцэнтры.

Як адзначыла галоўны сыноптык Вольга Фядотава, у суботу ў шмат якіх раёнах Беларусі пройдуць дажджы. Тэмпэратура ўначы будзе 3‑9 цяпла, а ўдзень не вышэй за 6‑12 градусаў.

Фядотава: У нядзелю дажджы чакаюцца ў многіх раёнах краіны, больш інтэнсіўныя — у паўночнай частцы Беларусі. А тэмпэратура паветра ўначы панізіцца да 2‑7 цяпла, на тарфяніка Палесься месцамі чакаюцца замаразкі да 0…‑2. Удзень — ад 7 да 13 цяпла.

На пачатку наступнага тыдня дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах Віцебшчыны. Але ночы і раніцы чакаюцца туманныя. Тэмпэратура паветра ўначы ў панядзелак будзе +3…+8, а ўдзень — ад 7 да 13 вышэй за нуль.

У сераду дажджы пройдуць на паўночным захадзе краіны. Тэмпэратура паветра ўначы будзе заставацца нізкай — +2…+7, а дні чакаюцца сонечныя і тэмпэратура паветра складзе 9…16 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?