Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск прызнаў, што яго кампанія занадта моцна спадзявалася на робатаў пры зборцы аўтамабіляў.

Так Маск адрэагаваў на пытанні пра зрыў тэрмінаў вытворчасці седана Model 3, піша Futurism.

«Так, празмерная аўтаматызацыя ў Tesla была памылкай. Калі быць дакладным, маёй памылкай. Людзі недаацэньваюцца», — напісаў Ілан Маск ў сваім блогу, адказваючы на пытанне карыстальніка аб выкарыстанні робатаў пры зборцы Model 3.

Па словах Маска, празмерная аўтаматызацыя прывяла да таго, што кампанія не паспявае збіраць дастатковую колькасць машын. Стала ясна, што некаторыя часткі вытворчасці аўтамабіляў не могуць быць паспяхова рэалізаваны робатамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0