Пасля блакавання рэсурсаў Telegram Раскамнагляд пачаў блякаванне хмарных сэрвісаў Amazon і Google, куды месенджар Паўла Дурава перанёс трафік.

Раскамнагляд пайшоў у наступ на Telegram, запатрабаваўшы ў аператараў заблакаваць сем сайтаў і 9 тысяч сеткавых адрасоў месенджара. Каманда Telegram перанакіравала трафік карыстальнікаў на хмарныя сэрвісы амерыканскіх кампаній Amazon і Google.

Колькасць заблакаваных IP-адрасоў ў сувязі з абмежаваннем доступу да Telegram у Расіі перавысіла 2,5 мільёна. Паўтара мільёна з іх хаваліся за падсеткі Google і яшчэ каля мільёна запісаў — Amazon.

У Раскамнаглядзе заявілі, што працягнуць блакаваць рэсурсы, якія дазваляюць падключацца да месенджара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0