Украіна будзе прасіць канстанцінопальскага патрыярха аб прадастаўленні аўтакефаліі Украінскай Царквы. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў на сустрэчы са старшынямі парламенцкіх фракцый, паведаміўшы, што сустракаўся з Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем, а таксама з сябрамі Сінода.

«Мы правялі агулам больш за 7 гадзін. Я кажу і тры гады таму, і два гады таму я спрабаваў ставіць пытанне аб прызнанні Украінскай аўтакефальнай памеснай царквы. Я магу вам падкрэсліць прыемную навіну.

Што на сённяшні дзень Украіна як ніколі блізкая да з'яўлення ва Украіне уласнай аўтакефальнай памеснай царквы. Гэта пакажа не толькі пазіцыя Канстанцінопальскага Патрыярха, але і пазіцыя сябраў Сінода.

Я не магу вам зараз адкрыць усе дэталі гэтай сустрэчы, але абсалютна неабходны ключавыя элементы, якія павінны забяспечыць гэты працэс», — падкрэсліў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?