«Зразумела, што Паўлу Дураву мой рэспект патрэбны прыкладна як снег зімой. Але які ж малайчына. Усё правільна робіць», — піша заснавальніца папулярнага расійскага партала «Медуза» Галіна Цімчанка.

«Дураў нанёс па Расіі ўдар мацнейшы, чым саюзнікі ў Сірыі. Краіна, якая заяўляе аб сваіх звышамбіцыях, аказалася дзяржавай, якой не ўдаецца забяспечыць выкананне сваіх судовых рашэнняў», — піша выдавец з Гомеля Пятро Кузняцоў.

«Дзякуй Дураву за выклік, які ён кінуў Расіі. Права на таямніцу перапіскі ўпісваюць ва ўсе канстытуцыі, але нахабна парушаюць. Падтрымліваю лічбавы супраціў», — напісаў у сябе ў фэйсбуку рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько.

Нагадаем, што ўлады Расіі прынялі рашэнне аб блакаванні мэсэнджара Тэлеграм, які адмовіўся даць спецслужбам неабмежаваны доступ да камунікацыі сваіх карыстальнікаў. Карыстальнікі Тэлеграм абыходзяць блакаванне ў Расіі, выкарыстоўваючы vpn. Тады расійскія ўлады пачалі блакаваць рэсурсы з proxy і vpn. На гэта заснавальнік Тэлеграма Павел Дураў адказаў гатоўнасцю выплачваць мільённыя гранты адміністратарам proxy і vpn.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0