Урмас Отт
Урмас От
Вядомы эстонскі тэлежурналіст Урмас От памёр пасьля цяжкой хваробы ў клініцы Тартускага ўнівэрсытэту ў 53 гады. Прэс‑сакратарка шпіталю Крысьці Таэл пакуль не змагла ўдакладніць час сьмерці журналіста.

У пачатку 2008 году От павінен быў легчы на апэрацыю па трансплянтацыі шпіку. Ня выключана, што прычынай сьмерці магла стаць анкалёгія.

От праславіўся на тэрыторыі былога СССР цыклям перадач «Тэлевізійнае знаёмства», дзе ён гутарыў з славутасьцямі. Апошнім часам ён працаваў на «Радыё 4», дзе ў нядзельным эфіры ішла ягоная перадача «Ў рамках прыстойнасьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?