AP
Дзве крылатыя ракеты, што не разарваліся падчас удару ЗША 14 красавіка, былі знойдзеныя сірыйскімі вайскоўцамі ў добрым стане, а 18 красавіка адпраўленыя самалётам у Расію. Пра гэта паведаміла ТАСС у чацвер крыніца ў сірыйскім ваенным ведамстве.
«Абедзве ракеты ў досыць добрым стане пазаўчора [17 красавіка] былі перададзеныя расійскім вайскоўцам», - сказаў суразмоўца агенцтва.
ТАСС не валодае афіцыйным пацвярджэннем гэтай інфармацыі з расійскага боку.