Здарэнне адбылося 7 красавіка ў Маладзечне перад праваслаўным Вялікаднем.
44-гадовы месціч прыйшоў у краму «Суседзі». У скрыні для захоўвання рэчаў ён пакінуў пакет. У ім ляжалі велікодны куліч, тры яйкі, два кавалкі каўбасы і мабільны тэлефон, які пацярпелы нёс у рамонтную майстэрню, паведамляе kraj.by.
Вярнуўшыся з крамы да камеры захоўвання, ён не знайшоў сваіх рэчаў.
- Камера відэаназірання зафіксавала, як мужчына ў чорным плашчы і ў акулярах ўзяў чужы пакет. Пры гэтым у суседнім скрыні №10 быў знойдзены іншы пакет, усярэдзіне якога ляжалі часнык і морква, - распавялі ў аддзеле крымінальнага вышуку.
У міліцыі не выключаюць, што невядомы ўзяў пакет памылклова і рэкамендуюць мужчыну самому прыйсці ў РАУС. Пацярпелы ацаніў прычыненую шкоду ў 202 рублі. Галоўнай каштоўнасцю для яго з'яўляецца мабільны тэлефон, якім ён карыстаўся ўсяго паўгода.