Першы зьезд грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» адбудзецца 25 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі, паведаміў дэпутат палаты прадстаўнікоў Аляксандар Шацько. У мерапрыемстве возьмуць удзел 400 дэлегатаў з усіх абласьцей і гораду Менску.

Па словах Шацька, зараз вядзецца актыўная падрыхтоўка да зьезду, на якім плянуецца прыняць праграму работы аб’яднаньня, абмеркаваць яе стратэгію і тактыку. Усяго арганізацыя аб’ядноўвае больш за 75 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?