Палац Юндзілаў у горадзе Івацэвічы неабходна ўключыць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Да такога рашэння прыйшлі члены Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ў ходзе выязнога пасяджэння ў Брэсцкай вобласці.

Паводле слоў старшыні рады, намесніка міністра культуры Уладзіміра Грыдзюшкі, у першую чаргу мясцовым уладам трэба прыняць меры па вываду палаца з аварыйнага стану.

Кім і калі быў пабудаваны гэты арыгінальны па архітэктуры і мастацкім афармленні палац, невядома. Мяркуецца, што па перыметры ўсю сядзібу разам з пладовым садам акружалі ліпы. Перад палацам знаходзіўся парк, дзе было некалькі прагулачных алей. Такая кампазіцыя паркавага ансамбля сведчыць аб тым, што палац у стылі класіцызму пабудаваны прыблізна ў канцы XVIII стагоддзя. Ён захаваўся да гэтага часу, паколькі ў ім размяшчалася раённая бальніца. Плануецца, што праект рэстаўрацыі палаца ўключыць у сябе стварэнне паркавага асяроддзя.

Сёння побач з будынкам палаца, які ўжо не выкарыстоўваецца, знаходзіцца некалькі аддзяленняў раённай бальніцы, а таксама вядзецца будаўніцтва яшчэ адной прыбудовы. На думку Уладзіміра Грыдзюшкі, гэта не павінна стаць перашкодай на шляху аднаўлення палаца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?