Сёння на Нямізе запрацаваў трэці рэстаран самаабслугоўвання «Лідо» ў Мінску, перадае TUT.BY.

Сетка рэстаранаў-бістро «Лідо» належыць Кіраўніцтву спраў прэзідэнта. Новая ўстанова адкрылася ў гандлёвым цэнтры «Метраполь» на Нямізе, 5.

Новы «Лідо» разлічаны на 250 пасадачных месцаў і займае два паверхі. Зайсці туды можна як з боку Нямігі, так і з боку вуліцы Рэвалюцыйнай.

У найбліжэйшыя дні новы «Лідо» будзе працаваць з 12 да 23 гадзін, а з аўторка — з 9 да 23.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0