Старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў пераабраны Андрэй Бастунец — аднагалосна, пры адным, што ўстрымаўся.
З'езд арганізацыі адбыўся 20 красавіка ў «Краўн-плазе» ў Мінску. На яго з'ехаліся 75 дэлегатаў.
За пасады намеснікаў старшыні разгарнулася карэктная барацьба. Па выніках з васьмі кандыдатур большасць галасоў атрымалі Аліна Суравец, Алег Агееў, Аляксандр Старыкевіч і Барыс Гарэцкі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў аб'ядноўвае 1218 чалавек. Гэта адна з найбольшых незалежных арганізацый Беларусі. Яна абараняе інтарэсы журналістаў.