Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі ЗША падаў у суд на Расію, выбарчую кампанію Дональда Трампа і WikiLeaks за ўмяшальніцтва ў выбары прэзідэнта Амерыкі ў 2016 годзе. Гэта вынікае з дадзеных сайта федэральнага суда Манхетэна, куды паступіў пазоў.

Па дадзеных агенцтва, партыя сцвярджае, што высокапастаўленыя прадстаўнікі выбарчай кампаніі Трампа згаварыліся з расійскім урадам з мэтай нанесці ўрон кандыдату ў прэзідэнты ад дэмакратаў Хілары Клінтан і дапамагчы Трампу, узламаўшы камп'ютары Дэмакратычнай партыі і распаўсюдзіўшы знойдзеныя ў іх дакументы.

«Падчас прэзідэнцкай кампаніі ў 2016 годзе Расія пачала татальны наступ на нашу дэмакратыю, і яна знайшла добраахвотнага і актыўнага партнёра ў гэтым у асобе каманды па арганізацыі кампаніі Дональда Трампа»,

— гаворыцца ў заяве старшыні Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі Тома Перэса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?