Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон гатовы ўзараць поле ў Беларусі разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Я калі буду ў наступны раз [у Беларусі], гатовы разам з Аляксандрам Рыгоравічам нешта сабраць, альбо пасеяць, альбо ўзараць»,
— сказаў Ігар Дадон.
Паводле яго слоў, гэта цалкам можа здарыцца да канца бягучага года.
«Ёсць у нас адна ідэя», — адзначыў ён.
Як паведамлялася, падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка разам з Ігарам Дадонам наведаў інстытут раслінаводства «Парумбень». Там лідары дзвюх краін на беларускіх трактарах пасадзілі новы ўраджай кукурузы.