Шведскі дыджэй Avicii (сапраўднае імя Цім Берглінг) памёр на 29-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміў у пятніцу часопіс Billboard.

Ён быў знойдзены мёртвым у Маскаце (сталіца Амана), днём у пятніцу, 20 красавіка. Пра смерць Ціма Берглінга паведаміў яго менеджар.

Дыджэй пачаў кар'еру з рэмікса на музычную тэму з відэагульні Lazy Jones. Папулярнасць у Еўропе заваяваў у 2010-м з сінглам «Levels». Ужо ў 2012 годзе Avicii сумесна з легендай Дэвідам Гетам быў намінаваны на Grammy за сумесны трэк «Sunshine». Праз год індывідуальную намінацыю атрымаў «Levels». У тым жа 2013-м пра дыджэя даведаліся нават далёкія ад электроннай музыкі абывацелі: сумесны з Brickbreaker «Wake me up» падарваў танцполы усяго свету аж да сельскіх дыскатэк. Восенню 2013 года Avicii выпусціў дэбютны альбом.

Па дадзеных Forbes, у 2013 годзе Avicii з гадавым прыбыткам у $20 млн уваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету.

З 2016 года Avicii спыніў жывыя выступы па стане здароўя. Як паведамлялася, артыст пакутаваў на хранічнае захворванне на працягу апошніх некалькіх гадоў. Сярод хвароб называлі панкрэатыт, выкліканы празмерным ужываннем алкаголю.