Прэзідэнт ЗША Джордж Буш абвесціў, што ЗША пашыраюць спіс краінаў, грамадзяне якіх могуць наведваць ЗША без віз. У гэта спіс увайшлі Латвія, Літва, Эстонія, Чэхія, Славаччына й Паўднёвая Карэя.

Дадзеная норма уступіць у дзеянне з 17 лістапада. Грамадзяне вышэйназваных краінаў атрымаюць магчымасьць уязджаць на тэрыторыю ЗША з турыстычнымі ці дзелавымі мэтамі і заставацца тамака цягам 90 дзён без атрымання візаў. У той жа час візы застаюцца для тых, хто хоча працаваць альбо вучыцца ў Злучаных Штатах.

Бліжэйшым часам Вашынгтоп плануе далучыць да спіса таксама Балгарыю, Кіпр, Грэцыю, Мальту, Польшчу й Румынію.

Дзеля далучэння да бязвізавага рэжыму з ЗША патрэбнае выкананне як найменей некалькіх нормаў. Гэта, да прыкладу, увядзенне біяметрычных пашпартоў, узмацненне аховы межаў, аргнізацыя ўзброенай аховы ў самалётах, якія ляцяць у (ці з) ЗША.

Адпаведна прынятаму летась закону улады Злучаных Штатаў могуць распаўсюдзіць безвізавы рэжам на краіны, дзе аб'ём адмоваў у выдачы неіміграцыйных візаў ЗША не перавышае 10%.

Дзеля ўезду ў ЗША па бязвізаваму рэжыму досыць зарэгістравацца на адмысловым інтэрнэт-сайце не пазней як за 3 дні да паездкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?