Reuters.com

Reuters.com

У карыстальнікаў у Расіі ў ноч на 22 красавіка з'явіліся праблемы з доступам да сайта Google. Па іх словах, пасля апоўначы яны не змаглі зайсці на галоўную старонку пошукавай сістэмы.

Пры гэтым карыстальнікі адзначаюць, што не могуць увайсці не толькі на сайт пошукавай сістэмы, але таксама на пошту Google і звязаныя з ім рэсурсы.

Праблемы з працай Google у Расіі па стане на 01:20 мск паказваў і маніторынгавы сайт downdetector.com. Паводле яго звестак, асноўныя праблемы паўсталі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Іжэўску і Краснаярску.

Гендырэктар правайдэра Diphost Філіп Кулін на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра блакаванне цэлага шэрагу IP-адрасоў Google.

Афіцыйных каментароў Раскамнагляду пра тое, ці блакавала ведамства гэтыя IP-адрасы, пакуль не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?