Моцны вецер паваліў стэлу на выездзе з Гродна, фота Радыё Свабода

Моцны вецер паваліў стэлу на выездзе з Гродна, фота Радыё Свабода

21 красавіка парывы ветру ў некаторых раёнах краіны дасягалі 27 м/с. З-за непагадзі пацярпелі 15 населеных пунктаў у Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях, паведамляе МНС.

Пашкоджаны дахі 3 жылых дамоў, 2 аб'ектаў сацкультбыту і 24 сельскагаспадарчых будынкаў. У Магілёўскай і Мінскай абласцях, а таксама ў сталіцы ўпала 34 дрэва, у выніку пашкоджаны 3 легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

На працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 996 населеных пунктаў. Па стане на 06.00 22 красавіка застаюцца без электразабеспячэння 6 населеных пунктаў і 9 трансфарматарных падстанцый ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

Сіноптыкі папярэдзілі, што раніцай па Віцебскай, Магілёўскай і паўночным усходзе Мінскай вобласці захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с

У Маскве ў выніку ўрагану 17 чалавек пацярпелі, два чалавекі загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0