Сінод Сусветнага патрыярхата пад кіраўніцтвам патрыярха Варфаламея правёў чарговую сесію, на якой разгледзеў прашэнне Украіны аб прадастаўленні аўтакефаліі.

«Такім чынам, як сапраўдная матчына царква, [Сусветны патрыярхат] вывучыў пытанні, якія адносяцца да царкоўнай сітуацыі ва Украіне, што рабілася і ў мінулыя сінадальныя сесіі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце патрыярхата.

Сінод мае намер узаемадзейнічаць з усімі сястрынскімі цэрквамі для вырашэння сітуацыі ва Украіне. «Атрымаўшы ад царкоўных і грамадзянскіх уладаў, якія прадстаўляюць мільёны ўкраінскіх праваслаўных хрысціян, прашэнне аб прадастаўленні аўтакефаліі, [Сінод] вырашыў падтрымліваць цесную сувязь і ўзаемадзейнічаць з сястрынскімі праваслаўнымі цэрквамі па гэтым пытанні», — адзначаецца ў паведамленні.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваю чаргу паведаміў, што Сусветны патрыярхат пачынае працэдуры, неабходныя для прадастаўлення аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?