Фота Юліі Дарашкевіч |
На сайце Спорт-Сегодня зьявіўся новы запіс у блогу галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі.
«На матчы з Англіяй сядзеў сярод заўзятараў. Калі англійскія фанаты прыгожа пачыналі «Божа, ахоўвай каралеву» — нашы пачыналі самааддана іх засвістваць. І гэта замест таго, каб прасьпяваць, праскандаваць нешта сваё, падтрымаць родную каманду!».
Чытайце тут поўны тэкст запісу ў блогу Віктара Ганчарэнкі
***
Нагадаем, што матч «Зэніт – БАТЭ пройдзе ў аўторак у Санкт-Пецярбургу.
Пачатак а 19:30 паводле менскага часу. Трансьляцыя на БТ пачнецца ў 19:15.
У матчы мінулага туру «Зэніт» згуляў у Нальчыку ўнічыю з тамтэйшым «Спартаком» – 2:2. Журналісты, якія бачылі матч, кажуць, добры вынік, маглі і прайграць.
Такім чынам піцерскі клюб афіцыйна склаў зь сябе паўнамоцтвы чэмпіёна краіны. Яго адставаньне ад казанскага «Рубіна» складае 18 балаў (38 супраць 54). Гэта максімальнае колькасьць балаў, якія «Зэніт» можа набраць у шасьці апошніх гульнях.