Новы камп'ютарны вірус распаўсюджваецца праз дакументы Microsoft Office
Кітайская кампанія кібербяспекі Qihoo 360 выявіла новы від шкоднаснага праграмнага забеспячэння, якое ў цяперашні час актыўна распаўсюджваецца па сеціве і ўсталёўваецца на камп'ютары карыстальнікаў праз дакументы Microsoft Office, паведамляе mspoweruser.com.
Пасля таго, як карыстальнік адкрывае спампаваны з інтэрнэта дакумент, шкоднаснае ПА загружаюцца на камп'ютар праз аддалены сервер.
Microsoft ужо ведае пра праблему і абяцае хутка яе вырашыць, але пакуль эксперты рэкамендуюць карыстальнікам не адкрываць дакументы Office, спампаваныя з невядомых крыніц, і выкарыстоўваць антывірусныя праграмы.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ