Генеральная пракуратура накіравала ў суд справу 53-гадовага мінчука. Яго вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, распаўсюдзе порна, разбэшчванні непаўнагадовых.

Ахвярамі мужчыны сталі 12 хлопчыкаў, 1998-2001 гадоў нараджэння. «Дзейнічаў» мужчына ў перыяд з ліпеня 2013 года па жнівень 2017. Пры гэтым для знаёмства з хлопчыкамі мужчына выкарыстоўваў спецыяльныя веды ў галіне дзіцячай псіхалогіі.

Таксама мужчына заваёўваў давер малалетніх, частуючы іх цыгарэтамі і алкаголем.

Сам абвінавачаны пагадзіўся з такой кваліфікацыяй яго дзеянняў. Ён знаходзіцца пад вартай. Лёс мужчыны вырашыць суд Партызанскага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?