Некаторыя прадстаўнікі расійскай улады пракамэнтавалі апошнія падзеі ў Арменіі.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
«Народ, які мае сілу нават у самыя складаныя моманты сваёй гісторыі не раз'яднацца і захоўваць павагу адзін да аднаго, нягледзячы на катэгарычныя рознагалоссі, — вялікі народ. Арменія, Расія заўсёды з табой!».
Віцэ-спікер Дзярждумы Ігар Лебедзеў (ЛДПР) пракаментаваў у Twitter адстаўку прэм'ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна:
«Армянскі народ даціснуў сітуацыю, прыгажуны! Ніхто не хоча трываць аднаго і таго ж чалавека на чале дзяржавы дзесяцігоддзямі. Неабходна змяняльнасць улады і партый!» — заявіў ён.





