23 красавіка каля 20 гадзін дзяжурная па станцыі Калодзішчы заўважыла дваіх хлопцаў на хваставым вагоне таварняка Мінск — Орша. Пра гэта жанчына паведаміла машыністу і патэлефанавала ў міліцыю.

— Калі састаў пачаў тармазіць, зачэперы саскочылі з яго. У выніку 19-гадовы мінчанін сур'ёзна траўмаваўся. У бальніцы ў яго дыягнаставалі пераломы сцягна і шчыкалаткі, вялікую гематому і рваную рану ступні. Цяпер высвятляецца, якім чынам хлопец атрымаў гэтыя пашкоджанні — патрапіўшы пад цягнік або пры падзенні на зямлю, — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Генадзь Ворса.

Міліцыя знайшла і другога зачэпера — 20-гадовага мінчука, які змог уцячы з месца здарэння. На яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.18.4 КоАП Беларусі («Парушэнне правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту»), што прадугледжвае штраф да 3 базавых велічынь.

Па словах Генадзя Ворса, пасля выпіскі з лякарні да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнуты і пацярпелы хлопец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна