Сёння, 24 красавіка, у офісе АГП з'явілася міліцыя на чале з міліцыянтам Савецкага РУУС па прозвішчы Шкут і запатрабавала зняць бел-чырвона-белы сцяг, які з 23 сакавіка быў вывешаны на балконе офіса. Сцяг лунаў на 17-м паверсе ў цэнтры горада — на вул. Веры Харужай, паведамляюць партыйцы.
Сцяг на балконе АГП, вул. В. Харужай, 22, 17-ы паверх
На адмову ўпусціць міліцыю ў офіс яны заявілі, што забяруць усіх, хто знаходзіўся ў офісе, у РУУС.
Сцяг знялі і забралі з сабой. Склалі пратакол — сцяг нібыта перашкаджаў жыхарам Мінска, якія паскардзіліся ў міліцыю.
Сказалі, што партыю чакае разгляд адміністрацыйнай справы — за вывешванне незарэгістраванай сімволікі.
0
0
0
0
0
0