17 кастрычніка ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева‑2» быў затрыманы апазіцыйны палітык Франак Вячорка.

Лідэр «Моладзі БНФ», які знаходзіцца ў спісах невыязных беларускіх памежнікаў, спрабаваў вылецець у Варшаву праз Расію.

Як распавёў палітык, яго затрымалі перад самым уваходам у самалёт, калі ён ужо прайшоў рэгістрацыю і здаў багаж.

«Мяне перад уваходам у самалёт спынілі супрацоўнікі Службы бяспекі, як яны прадставіліся. І ўчынілі мне допыт: з якой прычыны я выязджаю за мяжу і чым я займаюся ў Беларусі. Абыходзіліся яны са мной досыць груба, але ў выніку адпусцілі. Галоўнай зачэпкай было тое, што ў мяне ёсць штамп аб забароне на выезд і я знаходжуся ў нейкіх спісах».

Праз гадзіну Вячорку‑малодшага адпусцілі. Увесь гэты час самалёт з пасажырам на борце чакаў, пакуль палітыка дапытвалі.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0