Самы высокі ўзровень заработнай платы у жніўні 2008 года ў Беларусі склаўся на прадпрыемствах нафтаздабыўнай прамысловасці (сярэдняя зарплата 1 млн. 974 тыс. рублёў), самы нізкі — у бібліятэкараў (487 тыс. рублёў). Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў жніўні склала 1 млн. 70 тыс. рублёў, на 14% вышэй за сярэднерэспубліканскі ўзровень аплаты працы.

У чорнай металургіі сярэдняя зарплата была 1 млн. 641 тыс., хімічнай прамысловасці — 1 млн. 518 тыс. рублёў, у 1,8—1,4 разу вышэй, чым у сярэднім па прамысловасці. На прадпрыемствах швейнай прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 588 тыс. рублёў.

У будаўнічых арганізацыях у жніўні гэтага года сярэдняя зарплата склала 1 млн. 283 тыс. рублёў, на 37% вышэй, чым у сярэднім па рэспубліцы.

На прадпрыемствах транспарту сярэдняя заработная плата ў жніўні склала 1 млн. 64 тыс. рублёў, у тым ліку аўтамабільнага — 952 тыс., чыгуначнага — 1 млн. 76 тыс., трубаправоднага — 1 млн. 484 тыс., авіяцыйнага — 1 млн. 536 тыс. рублёў.

У арганізацыях сельскай гаспадаркі сярэдняя заработная плата работнікаў у жніўні гэтага года склалася на ўзроўні 703 тыс. рублёў і была на 25% ніжэйшай, чым у сярэднім па рэспубліцы.

У арганізацыях аховы здароўя заработная плата ў жніўні 2008 года была ў памеры 712 тыс. рублёў, у тым ліку ўрачоў — 1 млн. 200 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 689 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — 435 тыс.;

ва ўстановах адукацыі — 575 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 654 тыс., прафесарска‑выкладчыцкага складу — 1 млн. 53 тыс. рублёў; культуры і мастацтва — 628 тыс., у тым ліку артыстаў — 732 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?