1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у вёсцы Макашы (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец асвяціць новую капліцу на мясцовых могілках.

Да гэтага часу капліца была невялікіх памераў, дзе змяшчаўся выключна рэчы, неабходныя для працэсій і пахавальных набажэнстваў.

Намаганнямі кс. Ігара Лашука SDB была пабудавана новая капліца, пры гэтым старая капліца не была разбурана, але стала часткаю новай.

catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0