president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме.

«Глядзіце, каб мы не страцілі тое, што маем. І ўсё зараз гэта залежыць ад нас. Мы можам зрабіць сваю краіну не проста на словах квітнеючай, а квітнеючым краем. Толькі трэба галаву на плячах трымаць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Не будзе дысцыпліны, будзеце шукаць аб'ектыўныя прычыны, працы не атрымаецца. Хопіць хадзіць і ныць, што мы чагосьці не можам. Будзем ныць да таго часу, пакуль ці не перакуліць, як у Арменіі ці ва Украіне, ці ўвогуле на кавалкі разарвуць.

Будзе як у 1993—1994 гадах, калі вы тут Палескую рэспубліку хацелі стварыць. Пагатоў, што палешукі не дурныя людзі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён звярнуў асаблівую ўвагу на пытанне пісьменнага падбору кадраў і падтрымання высокай выканальніцкай дысцыпліны. «Думайце ўсюды. Шалёных грошай няма і не будзе. Я да таго, што не кажыце, што ў нас дурныя ці яшчэ нейкія людзі і ў нас не хапае кадраў. Усяго ў нас хапае», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?