Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым квартале.

«У цэлым у першым квартале узяты нядрэнны старт года. Разам з тым расслабляцца не варта. У эканоміцы яшчэ ёсць вузкія месцы, якія патрабуюць прыняцця аператыўных і сістэмных мер. Базавыя падыходы да іх вырашэння вядомыя. Задача - утрымаць станоўчыя тэндэнцыі росту», - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Па вынікаў студзеня-сакавіка выконваюцца 6 ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка. Па 7-м паказчыку (прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове) статыстычныя дадзеныя будуць вядомыя бліжэй да сярэдзіны мая, але ёсць усе перадумовы, што ён таксама будзе выкананы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?