Адкрыццё мотасезона 2018. H.O.G. SpringChallenge адбудзецца 29 красавіка ў Мінску. Удзел прымуць байкеры з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.

Пачатак руху калоны байкераў у суправаджэнні мота-патрулёў ДАІ плануецца ў 12.00 ад мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», распавялі ў прэс-службе МУС. Мотакалона будзе рухацца па трасе М2 (Мінск — Слабада — Навасады), далей — па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, да месца правядзення асноўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да адкрыцця мотасезона, — аўтастаянкі каля Дома футбола (пр. Пераможцаў, 20/3 ).

Па ходзе руху мотакалона будзе паэтапна кароткачасова абмяжоўвацца рух. Аб'езд будзе арганізаваны па прылеглых дарогах і вуліцах. Адкрывацца рух будзе адразу пасля праходжання калоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0