У расійскім Іванаве заведзена крымінальная справа пасля таго, як мясцовы школьнік нанёс сабе раненне падчас спектакля. Выконваючы ролю Атэла, дзесяцікласнік ударыў сябе кінжалам, які аказаўся не бутафорскім.

Інцыдэнт адбыўся 23 красавіка ў Іванаўскім дзяржаўным універсітэце падчас «шэкспіраўскіх чытанняў». Там ставілі фрагменты з «Караля Ліра» і «Атэла». 16-гадовы школьнік павінен быў сыграць сцэну, дзе Атэла пасля забойства Дэздэмоны здзяйсняе самагубства.

У выніку ён уваткнуў нож у сябе, а потым схапіўся за бок. У школьніка пайшла кроў і яму выклікалі «хуткую дапамогу». У бальніцы не паведамілі, у якім стане ён знаходзіцца.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, сапраўдны кінжал на спектакль прынесла настаўніца, чаму яна гэта зрабіла, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0