У Беларусі пачалі вырабляць айчынныя лыжаролеры. У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» іх прадэманстраваў старшыня КДБ Беларусі і старшыня назіральнай рады Федэрацыі біятлона Валерый Вакульчык, паведамляе БЕЛТА.
Раней даручэнне асвоіць вытворчасць лыжаролераў і іншага спартыўнага інвентара для масавага спорту даваў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта работа праведзена беларускім прадпрыемствам. Распрацаваны і зроблены лыжаролеры. Гэта пачатак працы ў гэтай сферы. Арганізуецца серыйная вытворчасць у дзвюх асноўных версіях: для каньковага ходу і класічнага ходу», - распавёў Валерый Вакульчык.
Ён адзначыў, што гума для колаў вырабляецца на «Белшыне» і ўсе астатнія кампаненты таксама беларускай вытворчасці.
«У першую чаргу будзе забяспечана патрэба ў лыжаролерах дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Наступны этап - забеспячэнне патрэбы агульнаадукацыйных школ для таго, каб дзеці маглі займацца спортам і гэты інвентар быў даступны. У наступным гэтае абсталяванне будзе даступна для шырокага кола аматараў спорту», - адзначыў Валерый Вакульчык.
Пры гэтым ён запэўніў, што па якасці айчынныя лыжаролеры не саступаюць замежным аналагам, але даступнасць цаны дазволіць іх набываць. Да 1 верасня будуць выпушчаныя 5 тыс. пар.
Наступны этап - выраб айчынных лыж.
Каментары