35-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Ветрына Полацкага раёна размясціў «Укантакце» ілжывы допіс, у якім распавёў пра тэракт, які нібыта адбудзецца ў полацкім гандлёвым цэнтры. Мужчына напісаў: «Я рыхтаваў бомбу! Будзе тэракт у Полацку. У манежы!».

Зрабіў ён гэта ў заклад. Калі мужчына знаходзіўся ў гасцях, ён паспрачаўся з гаспадарамі, што запіс не прыцягне ўвагу праваахоўнікаў і ніхто на яго не адрэагуе.

Гэта паведамленне ў сацыяльнай сетцы ўбачыў жыхар Мурманска і адправіў скрыншот сваёй знаёмай з Полацку. Менавіта яна і звярнулася ў міліцыю. Пасля атрымання трывожнага сігналу супрацоўнікамі сапёрна-піратэхнічнай групы быў абследаваны гандлёвы цэнтр «Манеж». Выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.

За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы ў дачыненні да жыхара распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?