21 кастрычніка споўнілася 50 гадоў пісьменьніку Максіму Клімковічу.

Беларускаму чытачу ён вядомы як аўтар п’ес «Вiта Брэвiс, цi Нагавiцы Святога Георгiя», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат», дэтэктыўных аповесцяў і раманаў «Сцэнар смерці», «Карона Вiтаўта Вялiкага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у сааўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), апавяданняў.

Максім Клімковіч паходзіць з пісьменьніцкай інтэлігентнай сям’і: ягоны дзед Міхась Клімковіч з’яўляўся старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР, напісаў словы для Дзяржаўнага гімну Беларусі, бацька — Алесь Махнач — таксама асоба вядомая ў беларускай літаратуры.

Адметна, што Максім Клімковіч, як і дзесятак іншых літарататараў з Беларусі, шмат піша для расейскага чытача: больш за восем дзесяткаў кніг выдадзена ім у Расіі. У асноўным гэта трылеры і сцэнары. Сябры і калегі па творчаму цэху спадзяюцца, што менавіта беларускаму чытачу дастануцца лепшыя творы пісьменніка, ідэі якіх выношвае Максім.

З юбілеем, творца!

retshyz.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0