Ніна Жызьнеўская, маці Героя Украіны Міхася Жызьнеўскага, памерла ў шпіталі інвалідаў вайны на 61-м годзе жыцця, паведаміла Свабодзе ейная дачка Наталля. Напярэдадні Ніну Васільеўну адвезлі ў шпіталь на «хуткай» — жанчыне стала блага, была высокая тэмпэратура.
Гэта адбылося менш як празь месяц пасля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызьнеўскага. Міхаіл Пятровіч раптоўна памёр 8 красавіка, пахаваны побач з сынам у вёсцы Сцяг Працы, што пад Гомелем.
