Меж Японью і Кітаем можа пачацца вайна. Кітайцы робяць японцам «байкот»: не купляюць японскіх тавараў, не пасылаюць сваіх тавараў на японскіх караблёх, не трымаюць грошай японскіх. Ад гэтага Японіі дрэнна прыходзіцца, бо фабрыкі, каторыя найбольш тавараў сваіх слалі ў Кітай, цяпер не ведаюць, што з імі рабіць. І Кітай, і Японья не кідаюць гатавацца да вайны, прывазіць аружжа.

«НН». 9 мая 1908

Лорд Бэл: «Пытанне аб кантракце з беларускім прэзідэнтам можа быць вырашана ў найбліжэйшыя тыдні». Піяр-менеджар, кіраўнік рады дырэктараў кампаніі «Чайм Кам’юнікейшнз» лорд Цімаці Бел пацвердзіў інфармацыю аб тым, што накіраваў у Мінск праграму дзеянняў, аднак адмовіўся каментаваць як саму праграму, гэтак і магчымы кантракт з беларускім бокам. Нагадаем, што 13 сакавіка Цімаці Бел сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі, гэта быў «прыватны дзелавы візіт». Пасля сустрэчы лорд Бел паведаміў журналістам, што яго кампанія працуе ў многіх краінах свету «над выбудовай іміджу».

«НН», 2 мая 2008

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0