Інцыдэнт адбыўся 5 мая, каля 11.50, на вуліцы Ваўпшасава, паведамілі tut.by у ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі ДАІ Партызанскага раёна спынілі аўтамабіль Chevrolet, якім кіраваў 35-гадовы мужчына. Акрамя кіроўцы, у машыне знаходзілася яго жонка і двое малых дзяцей, якіх яны везлі на гурток.

Фізічны стан мужчыны выклікаў у інспектараў падазрэнне. Кіроўцы адвезлі на медасведчанне, якое паказала, што ён п'яны - 0,4 праміле алкаголю ў крыві.

Супрацоўнікі ДАІ адхілілі вадзіцеля ад кіравання і адвезлі дзяцей да месца прызначэння. На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол. У ДАІ адзначылі, што гэта ўжо чацвёрты затрыманы за сёння ў Партызанскім раёне сталіцы нецвярозы кіроўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0