У выніку ДТЗ на галоўным праспекце сталіцы былі перашкоды руху на працягу гадзіны, піша sb.by.

Аварыя адбылася 5 мая каля 10 гадзін раніцы, паведамілі ў ДАІ. Дзяўчына-кіроўца белага Mercedes рухалася па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Сурганава ў кірунку вуліцы Броўкі. Перастройваючыся ў крайнюю левую паласу для павароту, дзяўчына не пераканалася ў адсутнасці спадарожных машын і ўрэзалася ў аўтамабіль Honda. Пасля бакавога сутыкнення кіроўца пераблытала педалі і ўрэзалася ў гэты аўтамабіль яшчэ раз. А затым, заднім ходам, яшчэ і ў аўтамабіль Audi.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0