На Пушкінскай плошчы ў Маскве затрымалі апазіцыянера Аляксея Навальнага і працягваюць арыштоўваць удзельнікаў пратэстаў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт расейскай службы Бі-бі-сі.
Колькасць затрыманых пакуль невядомая, але лік можа ісці на дзясяткі, а то і сотні людзей.
На відэа, якое пашырыў штаб Навальнага, відаць як некалькі паліцэйскіх схапілі спадара Навальнага за рукі і ногі і панеслі ў аўтазак.
Як паведамляе карэспандэнт, у аўтазаках АМАПа не хапае месца для затрыманых.
Паліцыя ўкліньваецца ў натоўп ланцугом з 10-15 чалавек і выхоплівае пратэстуючых.
Аб адзінкавых затрыманнях паведамляюць і з Санкт-Пецярбурга.
Там некалькі тысяч пратэстоўцаў перакрылі Неўскі праспект.
Раней паведамлялася пра масавыя затрыманні пратэстоўцаў у іншых гарадах Расіі.