Кіраўнік марскіх аперацый адмірал Джон Рычардсан заявіў, што флот, які быў расфармаваны ў 2011 годзе, мог бы ажыццяўляць ваенны нагляд за Усходнім узбярэжжам ЗША і ў Паўночнай Атлантыцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Ён адзначыў, што Стратэгія нацыянальнай абароны, апублікаваная сёлета, дала зразумець, што эра канкурэнцыі супердзяржаў вярнулася.

Стратэгія робіць асноўным прыярытэтам супрацьстаянне Расіі і Кітаю.

Флот, які быў расфармаваны ў мэтах эканоміі, будзе базавацца на ранейшым месцы - у горадзе Норфалк, штат Вірджынія.

«Наша Стратэгія нацыянальнай абароны дае зразумець, што мы вяртаемся да эпохі вялікадзяржаўнай канкурэнцыі, паколькі асяродак бяспекі сустракае новыя выклікі і складанасці», - сказаў адмірал Рычардсан.

«Вось чаму сёння мы настойваем на «Другім флоце», каб супрацьстаяць гэтым зменам, асабліва ў Паўночнай Атлантыцы».

Норфалк быў таксама прапанаваны для новага Аб'яднанага камандавання НАТА для Атлантыкі.

У НАТА заяўляюць, што Расія павялічыла ваенна-марскія патрулі ў Балтыйскім моры, Паўночнай Атлантыцы і Арктыцы, а актыўнасць яе падводных лодак - на найвышэйшым узроўні з часоў халоднай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0