Сёлета ў «Дударскім рэі» бяруць удзел дудары з Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Партугаліі ды з рэгіёнаў Беларусі. Адкрыццё фэсту адбылося ў Алеі славутых землякоў, потым ён перамясціўся на радзіму Ігната Буйніцкага ў Празарокі, піша racyja.com.

Першы дзень свята скончыўся канцэртам дудароў у санаторна-курортным комплексе «Пліса».

У межах фэсту плануюцца выставы выцінанкі, славацкіх дудаў ХХІ стагоддзя. А таксама шэсце і гала-канцэрт дудароў. Падчас канцэрту кожны жадаючы зможа навучыцца старадаўнім беларускім танцам пад гукі лепельскай дуды. У Беларусі самымі старажытнымі дудамі лічацца менавіта глыбоцкая і лепельская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0