Актывіст АГП і назіральнік за выбарамі ад АДС з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок атрымаў па пошце пастанову Ельскага раённага суду.

Тамтэйшы судзьдзя Сігай завочна вынес пастанову — аштрафаваць актывіста за парушэньне заканадаўства аб выбарах на 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.

Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў Дзяніса Рабянка выклікалі ў Калінкавіцкую пракуратуру, дзе яго дапытваў памочнік ельскага раённага пракурора Юры Кушнярук. Ён паведаміў актывісту, што пракуратура распачала супраць яго адміністрацыйную справу паводле артыкулу 9.10 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях. Актывіста абвінавацілі ў тым, што яшчэ ў жніўні ён, ня будучы сябрам ініцыятыўнай групы, нібыта зьбіраў подпісы ў Ельску за кандыдата ў дэпутаты ад АДС у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленку. Актывіста нібыта пазналі па фатаграфіі дзьве ельскія жанчыны. Ото то парушэньне парадку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?