14 траўня выдавецтва «Галіяфы» запрашае на прэзентацыю кнігі вершаў Паўла Сіма «Вір».

Вас чакае ўтульны паэтычны фуршэт, падчас якога вы зможаце акунуцца ў вір жыццёвых падзей, эмоцый і перажыванняў аўтара. У сяброўскай атмасферы Арт Сядзібы паразмаўляем пра кнігу і працэс яе стварэння. Акрамя аўтара слова возьмуць паэт Віктар Жыбуль і выдавец Зміцер Вішнёў.

Імпрэза адбудзецца 14 траўня а 19-й у Арт Сядзібе (пр-т Машэрава, 18). Прыходзьце самі і бярыце з сабой сяброў! Уваход вольны. 

Набыць кнігу вершаў Паўла Сіма можна як падчас самой імпрэзы, так і ў кнігарні выдавецтва на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47) і на сайце halijafy.by.

 Вершы — як прызнанні

Акуніся ў вершы,

Зазірні мне ў вочы,

Там ты ўбачыш першым

Тое, што захочаш.

Я разліўся ў строфах,

Скрыгаце сугуччаў,

У сваіх зароках,

Дай Бог, неўміручых.

Думкі ў шчасці, суме

Аддаю дазвання.

Зазірні ў душу мне:

Вершы — як прызнанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0